Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

30.01.2019 года исполнилось 120 лет со дня рождения М.Лынькова

Дата: 8 февраля 2019 в 11:00
Автор: Галуза Л. М.
588 просмотров

<header>

Міхась Ціханавіч Лыньков

</header>

 30 студзеня 2019 года, споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага народнага пісьменніка, літатартуразнаўца, перакладчыка, аўтара кніг для дзяцей Міхася Ціханавіча Лынькова.

Ён сабраў разнастайныя літаратурныя ўзнагароды, народным пісьменнікам стаў у 1962-м годзе за героя аповесці «Міколка-паравоз». Узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР, быў акадэмікам і дырэктарам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук БССР. Узнагароджаны трыма Ордэнамі Леніна, трыма Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і іншымі ордэнамі і медалямі.

А што мы пра яго ведаем як пра чалавека? Вось некалькі цікавых фактаў з жыцця Міхася Лынькова:

  1. За добрую вучобу М. Лынькоў атрымаў у падарунак кнігу Васіля Гогаля. Будучы пісьменнік пайшоў у школу ў вёсцы Старое Сяло пад Рагачовам. Вучыўся так добра, што яго ўзнагародзілі кнігай Гогаля «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Няма сумнення, што кніга была прачытана ад вокладкі да вокладкі і паўплывала на літаратурны густ будучага пісьменніка.
  2. Міхась Лынькоў ратаваўся ад ваўкоў на дрэве! Аднойчы, працуючы ў школе настаўнікам, Міхась Лынькоў адправіўся за дваццаць кіламетраў наведаць маці ў суседняй вёсцы. А калі вяртаўся назад, натыкнуўся ў лесе на ваўчыную зграю. Ваўкі загналі будучага беларускага класіка на дрэва, дзе той і сядзеў да самай раніцы. Замёрз так, што не змог праводзіць заняткі.
  3. Міхась Лынькоў арганізаваў Бабруйскі філіял літаратурнага аб’яднання «Маладняк» і кіраваў ім, пакуль не пераехаў у Мінск.
  4. 4Па творах Лынькова пастаўленыя фільмы «Дзед Яўсей і Палашка» (1975) і «Міколка-паравоз» (1956).
  5. У спісе работнікаў Беларусі, што прадстаўляюцца да ўзнагароджання ў сувязі з 20-годдзем БССР, Міхась Лынькоў значыцца пад нумарам 3, пасля Янкі Купалы іЯкуба Коласа.

Сёння творы М. Лынькова з’яўляюцца неад’емнай часткай класічнай беларускай літаратуры, якая, несумненна, вывучаецца ў школе. Яго лепшыя творы перачытваюцца і сёння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.